Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Януковіч гаворыць, што мільёны украінцаў ня змогуць прагаласаваць 26 сьнежня


КІЕЎ. Кандыдат у прэзыдэнты Украіны Віктар Януковіч заявіў, што ухваленыя парлямэнтам выбарчыя рэформы могуць пазбавіць мільёнаў украінцаў іхняга голасу. Ён спаслаўся на абмежаваньні ў гэтак званым хатнім галасаваньні для людзей, якія самі ня могуць наведаць выбарчы ўчастак. Януковіч таксама сказаў пра чыгуначных працаўнікоў, лётчыкаў і кіроўцаў грузавікоў. Злоўжываньні падчас хатняга галасаваньня якраз былі адной з прычынаў, на падставе якіх Вярхоўны суд скасаваў вынікі другога туру прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле іх Януковіч быў абвешчаны пераможцам галасаваньня. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін у аўторак сказаў, што гатовы працаваць з тым прэзыдэнтам, які будзе абраны ва Украіне 26 сьнежня. Раней Пуцін адкрыта падтрымаў Януковіча.
XS
SM
MD
LG