БІШКЕК. Лідэрка кыргыскай апазыцыі Роза Атунбаева зьвярнулася сёньня да кіраўніцтва Расеі з заклікам ня ўмешвацца ў парлямэнцкія й прэзыдэнцкія выбары ў Кыргыстане, якія адбудуцца налета.
Кыргыскі прэзыдэнт Аскар Акаеў, ня мае права балятавацца на трэці тэрмін, аднак апазыцыя ўважае, што ягоныя прыхільнікі пры падтрымцы Расеі зьбіраюцца зьмяніць заканадаўства або паставіць пераемніка Акаева.