Начальнік візавага аддзяленьня Ежы Поліньскі кажа, што Генэральнае консульства Польшчы ў Берасьці мусіць працаваць з узмоцненай нагрузкай. Колькасьць пэрсаналу дыпляматычнага прадстаўніцтва ранейшая, а наведнікаў шматкроць пабольшала.
(Поліньскі: ) “Людзей больш. Мы робім 900 візаў штодня”.
Да клопатаў з нагоды атрыманьня візы дадаюцца чэргі на выезд. Раней на беларуска-польскай мяжы існавала 7 пунктаў спрошчанага пераходу. Паводле супрацоўніка аддзела памежнага кантролю ў Берасьці падпалкоўніка Вінакурава, пераходы ў Белавескай пушчы, Пружанскім, Камянецкім і іншых раёнах ня мелі нармальнай інфрастуктуры. У Беларусі не знайшлося грошай для падрыхтоўкі іх да стандартаў Эўразьвязу.
(Вінакураў: ) “Аб спрошчаным пропуску ўжо размова ўвогуле не ідзе”.
У краінах Эўразьвязу не патрабуюцца ільготы й выключэньні для асобных катэгорыяў насельніцтва. Грамадзяне Польшчы цяпер вольныя перамяшчацца, напрыклад, у накірунку Нямеччыны праз удвая павялічаную колькасьць памежных пераходаў.
На беларуска-польскай мяжы з 15 пераходаў засталося напалову менш. Раней фэрмэр з памежнай вёскі Лышчыцы Берасьцейскага раёну Аляксандр Давыдзюк у любы момант мог зьезьдзіць у Польшчу, перадусім – на рынак найлепшай сельскагаспадарчай тэхнікі.
(Давыдзюк: ) “Раскідвальнік мінэральных угнаеньняў купіў у Польшчы. Акучнікі – у Польшчы. Апырсквальнік таксама з Польшчы прывёз. Там значна таньней. У нас усё вельмі дорага каштуе й зроблена абы-як”.
Не наведваецца цяпер у Польшчу фэрмэр Давыдзюк. Паводле дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі, бяспошлінны ўвоз прамысловых тавараў з Захаду абмежаваны 30 кіляграмамі. Няма такой прылады да трактара, каб была лягчэй за гэтую вагу.
(Давыдзюк: ) “Быццам бы ўсё на шкоду робяць. Палякі гавораць: “Вязі, калі ласка, забірай”. А гэтыя рускія-беларускія мытнікі: “Стой! Ты – злачынца, чаго вязеш!”
У сваю чаргу, Польшча ў студзені ўзмацніла кантроль за наяўнасьцю ў замежнікаў з Усходу фінансавых сродкаў. На кожны дзень пражываньня патрабуецца мець 100 злотых і яшчэ 300 – на страхавы поліс.