Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране публічна караюць і дагэтуль катуюць


ААН. Генэральная асамблея гэтай арганізацыі прагаласавала за рэзалюцыю наконт парушэньня правоў чалавека ў Іране. Гэтае рашэньне ня мае юрыдычнай моцы, але адлюстроўвае міжнародную думку. Праўда, ухвалілі рэзалюцыю 71 краіна, 54 былі супраць і 55 устрымаліся.

У рэзалюцыі адзначана, што ў Іране выконваюцца публічныя пакараньні, ужываюцца катаваньні, адвольныя прысуды, сыстэматычная дыскрымінацыя жанчынаў. Зазначана таксама, што пагаршаецца становішча са свабодай слова і сродкаў масавай інфармацыі. Існуе дыскрымінацыя адносна рэлігійных меншасьцяў. А ў парлямэнцкіх выбарах сёлета не давалі ўдзельнічаць кандыдатам-рэфармістам.
XS
SM
MD
LG