Віктар Януковіч гэтым разам адразу перайшоў на расейскую мову, толькі эпізадычна выкарыстоўваючы украінскую. Януковіч так і не адказаў на пытаньне пра свой удзел у прыватызацыі "Крыварожсталі", пра ўдзел у фальсыфікацыі вынікаў мінулага галасаваньня, пра забарону вяшчаньня 5 тэлеканала ў Данецкай вобласьці і шмат іншых. Ён ўвесь час вяртаўся да праблемы інвалідаў, якія нібыта ня змогуць прагаласаваць па новым выбачым законе, і адкрыта пагражаў расколам Украіны:
(Януковіч: ) “Калі вы думаеце, што вы пераможаце, і вы станеце прэзыдэнтам Украіны, вы глыбока памыляецеся,– калі вы пераможаце, вы зможаце стаць прэзыдэнтам часткі Ўкраіны, я гэтага не хачу, я хачу, каб мы з вамі разам аб''ядналі Ўкраіну”.
Віктар Юшчанка быў зьдзіўлены, што Януковіч ніяк ня можа пачуць ягоныя довады, ён нават перайшоў на простыя ісьціны. “Красьці камбінаты, заводы і галасы выбаршчыкаў – нельга”, сказаў ён.
Юшчанка ўвесь час прымушаў апраўдвацца Януковіча і прымусіў-такі выбачыцца перад выбаршчыкамі за тое, што назваў іх "казламі" і "аранжавымі пацукамі".
Віктар Юшчанка пагадзіўся на прапанову Януковіча правесьці аб''яднаўчы форум пасьля выбараў і прапанаваў Януковічу зьезьдзіць разам у Львоў і Данецк.
Наагул, спадар Юшчанка выглядаў пераможцам, ён ўпэўнена казаў, што выйграе выбары 26 сьнежня, і што пасьля гэтага падасьць руку Януковічу, і што Ўкраіна была і застанецца адзінай.
(Юшчанка: ) “Галоўнай праблемай разьвіцьця Ўкраіны ёсьць злачынны рэжым Кучмы, Медзведчука, Януковіча... Вы прэтэндуеце на ролю папа Гапона, вы робіце зараз раскол сваёй пазыцыяй”.
Паводле журналістаў і палітолягаў, якія назіралі дэбаты ў Кіеве, спаборніцтва бясспрэчна выйграў Юшчанка, але дэбаты ня змогуць паўплываць на вынікі, – лічыць кіеўскі аналітык Даніла Янеўскі.
(Янеўскі: ) “21 вобласьць Укріаны будзе лічыць, што перамог Юшчанка, тры вобласьці разам з Крымам будуць лічыць, што перамог Януковіч, а тры вобласьці будуць лічыць, што нічыя”.
На думку Данілы Янеўскага, Юшчанка паказаў манеры чалавека, які здольны слухаць апанэнта, а Януковіч моцна трымаўся хатніх загатовак, але самая галоўная памылка Януковіча была ў тым, што ён не даў людзям ясна зразумець што ён пераможа і заклікаў Юшчанку да супрацоўніцтва пасьля выбараў.
(Янеўскі: ) “У мяне ўражаньне, што ён псыхалягічна ня верыць у тое, што ён пераможа" – зазначыў кіеўскі палітоляг Даніла Янеўскі пра настрой Януковіча.