Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі абяцае не ствараць перашкодаў для выезду дзяцей-сіротаў на аздараўленьне


Ул.інф. Міністэрства адукацыі Беларусі ня будзе ствараць штучных перашкодаў для выезду дзяцей-сіротаў на аздараўленьне за мяжу, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі 20 сьнежня начальнік упраўленьня сацыяльнай і выхаваўчай работы міністэрства адукацыі Георгій Бутрым.

Разам з тым, паводле ягоных словаў, будзе арганізаваны больш сур''ёзны падыход да падбору кіраўнікоў і пэдагогаў, якія суправаджаюць групы дзяцей, а таксама абмежаваны выезд дзяцей у навучальны час.

“Падчас вакацыяў дзеці могуць выяжджаць на аздараўленьне, – сказаў Бутрым. – Калі дзеці едуць у навучальны час, трэба арганізаваць ім нармальны навучальны працэс, падабраць пэдагогаў”.

Такія захады, адзначыў ён, робяцца толькі дзеля таго, каб не нашкодзіць: “Дзіця і так сірата, яго трэба падтрымаць, але калі яно яшчэ і будзе пазбаўлена магчымасьці атрымаць веды, выяжджаючы кожны год за мяжу на доўгі час, яму будзе вельмі цяжка”.

Нагадаем, што сёлета ў лістападзе, выступаючы перад Палатай прадстаўнікоў новага скліканьня, Аляксандар Лукашэнка аддаў загад “зьвесьці да нуля” вываз дзяцей на аздараўленьне за мяжу.

“Няўжо вы ня бачыце, якімі дзеці вяртаюцца адтуль? Што нам гэты лад жыцьця дае? Нам такое выхаваньне ня трэба!” – заявіў тады кіраўнік дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG