СТАМБУЛ. У Турэччыне распачаўся судовы працэс над ісламскім экстрэмістам Мэтынам Капланам, зьвінавачаным у дзяржаўнай здрадзе. На думку суда, Каплан плянаваў пратараніць самалётам маўзалей Мустафы Кемаля Ататурка, заснавальніка турэцкай дзяржавы. Абаронцы Каплана сьцьвярджаюць, што ён ня мае дачыненьня да экстрэмісцкага руху й сумняюцца ў магчымасьці празрыстага і справядлівага суда над ім у Турэччыне.
У кастрычніку Каплана экстрадыявалі з Нямеччыны, дзе ён жыў доўгі час.