Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Пэрсыдзкай Затокі выступяць блёкам


МАНАМА, Бахрэйн. Лідэры Саўдаўскай Арабіі й Бахрэйну заклікалі краіны Пэрсыдзкае затокі да адзінства. Падчас перашага дня саміту на вышэйшым роўні кароль Бахрэйну шэйх Хамад бін Іса Аль-Халіфа заявіў, што краіны-чальцы Аб’яднанай Рады краінаў Затокі мусяць дэманстраваць пасьлядоўнасьць і інтэграцыю. Аднак фактычны кіраўнік Саўдаўскай Арабіі спадчынны прынц Абдула праігнараваў сустрэчу на вышэйшым узроўні. Заміж яго прамаўляў міністар абароны прынц Султан. Адчутнасьць прынца Абдулы зьвязваюць зь незадавальненьнем Саўдаўскай Арабіі гандлёвымі сувязямі Бахрэйна з ЗША. Саўдаўскія лідэры лічаць, што размаўляць з ЗША трэба ад імя блёку краінаў Затокі, які ўлучае Бахрэйн, Саўдаўскую Арабію, Кувэйт, Аман, Катар і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
XS
SM
MD
LG