Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суданскі ўрад ня можа ўсталяваць мір у Дарфуры


АБУДЖА. Афрыканскі Зьвяз заяўляе, што суданскі ўрад быў ня ў стане спыніць збройную барацьбу ў правінцыі Дарфур. Камандуючы міратворчых войскаў нігерыйскі генэрал Фэстус Аканкво паведаміў, што напады працягваюцца. Ён сказаў, што ўрадавыя войскі спалілі вёску Лабадо ў суботу. У нядзелю ў суданскай сталіцы Хартуме міністар замежных справаў Мустафа Асман Ісмаіл пасьля перамоваў з заходнімі дыпляматамі, а таксама прадстаўнікамі ААН і Афрыканскага Зьвязу запэўніваў, што ўрадавыя сілы неадкладна спыняць вайсковыя дзеяньні.
XS
SM
MD
LG