Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прэзыдэнт прыедзе на два дні ў Нямеччыну


ГАМБУРГ. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін павінен сёньня прыляцець на два дні ў Нямеччыну для перамоваў з канцлерам Гэрхардам Шродэрам. Перамовы будуць датычыць праблемаў эканамічнага супрацоўніцтва, адукацыйных абменаў, а таксама становішча ва Украіне. Чакаецца, што два лідэры сустрэнуцца сёньня ў гамбургскім порце. У аўторак яны далучацца да нямецкіх і расейскіх міністраў у Шлезвігу для міжурадавых кансультацыяў. Пуцін наведае Нямеччыну пасьля таго, як Расея і Эўрапейскі Зьвяз не дайшлі да згоды адносна палітычнага крызісу ва Украіне.
XS
SM
MD
LG