Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валдас Адамкус: украінцы чакалі большага


БРУСЭЛЬ, ВІЛЬНЯ. Дэклярацыя лідэраў Эўразьвязу адносна Украіны, не адлюстроўвае чаканьняў украінцаў. Пра гэта сказаў у Брусэлі ў пятніцу літоўскі прэзыдэнт Валдас Адамкус. Прадстаўнік Адамкуса ўдакладніў, што людзі мерзьлі на кіеўскіх вуліцах, каб прадэманстраваць іхнюю рашучасьць і прыхільнасьць да дэмакратычных каштоўнасьцяў. Тым часам дэклярацыя адносна Украіны адно прапануе, каб крызіс быў вырашаны юрыдычным чынам-- дзеля таго, каб захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны.
XS
SM
MD
LG