ГАМБУРГ. Эгіпецкі прэзыдэнт Хосьні Мубарак заклікаў, каб амэрыканскія войскі пакінулі ірацкія гарады. Мубарак сказаў журналістам часопісу “Шпігель”, што амэрыканскія войскі павінны быць без маруджаньня заменены ірацкімі збройнымі сіламі і паліцыяй. Ён сказаў, што “амэрыканцы папросту ня маюць магчымасьці гарантаваць бясьпеку”. Мубарак таксама пераконваў Злучаныя Штаты пазьбягаць любога ваеннага ўмяшаньня ў Іране.
Тым часам учора ў ірацкім горадзе Масуле былі забіты чатыры чалавекі. Іхні аўтамабіль завабілі ў пастку. Тры з забітых былі замежнікамі. Хаця ірацкая паліцыя не магла сказаць—кім яны былі канкрэтна. Аднак МЗС Турэччыны паведаміла, што ў Масуле адбыўся напад на машыну з ахоўнікамі турэцкай амбасады.
Сёньня ў Іраку адбыліся новыя дывэрсіі на нафтаправодах.