Пасьля размоваў зь людзьмі розных прафэсіяў і узростаў я зразумела, што больш за ўсё беларусы цяпер баяцца страты працы і заробку. Беспрацоўя баяцца болей за вайну і тэрарыстаў, болей за хваробы, болей за злачынцаў.
Людзі ўзгадваюць, што за савецкім часам яны баяліся вайны і ўсемагутнага начальства, пасьля Чарнобыльскай катастрофы – найбольш за здароўе, сваё і дзяцей, а ў наш час сытуацыя зьмянілася, гаворыць жыхарка Магілёва спадарыня Раіса.
(Раіса: ) “Па-першае, яны ўсё ж баяцца страціць сродкі да існаваньня, Вось гэта я ад усіх чую: ад сваіх дзяцей і ад усіх. Страх менавіта згубіць працу. І ніхто не абароніць, ніхто. Мы безабаронныя перад усім”.
Прадпрымальнікі ў прынцыпе баяцца таго ж, што і астатнія грамадзяне, найманыя работнікі. Таго, што неўзабаве зьявіцца які-небудзь новы ўказ ці дэкрэт, які ўшчэміць прыватнікаў, і яны ня здолеюць зарабіць сабе і сем’ям на жыцьцё. Гаворыць магілёўскі прадпрымальнік:
(Спадар: ) “Баяцца за заўтрашні дзень. Мы ня ведаем, што будзе заўтра. У прэсе гавораць пра падвышэньне ўзроўню жыцьця, але наадварот, узровень жыцьця пастаянна падае, і гэта відавочна. Усе гэта разумеюць, але мы такая нацыя, што мы будзем, напэўна, маўчаць і трываць да апошняга”.
А ці ёсьць у беларусаў спэцыфічныя палітычныя перасьцярогі? З такім пытаньнем я зьвярталася да магілёўскіх палітыкаў. Лідэр абласной арганізацыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што нашы людзі моцна баяцца ўладаў.
(Кастусёў: ) “Я заўважаю, што ў людзей зьявіўся страх у вачах. Чалавек баіцца выказаць сваю думку, чалавек баіцца выказацца пра вялікага чыноўніка або пра кіраўніка краіны сваю думку. Людзі баяцца ўлады”.
Рыгор Кастусёў упэўнены, што з боязьзю ўладаў трэба змагацца. Галоўны рэцэпт – галоснасьць. І хоць патрэбнае не адно пакаленьне людзей, каб пазбавіцца страху з улады, але трэба нешта рабіць, каб людзі сталі вольныя і не баяліся.
(Кастусёў: ) “Проста трэба працаваць зь людзьмі, трэба ствараць грамадзкія арганізацыі, прыцягваць да гэтай працы людзей. Вучыць людзей не баяцца. Чалавек павінен сам абіраць сваё жыцьцё, сам вызначаць сваё жыцьцё. Толькі тады ён зможа патроху выціснуць гэты страх”.