Х’ЮСТАН. Суд штату Тэхас пастанавіў спыніць апэрацыі з актывамі расейскай нафтавай кампаніі “ЮКОС”, у прыватнасьці, прызначаны на 19 сьнежня аўкцыён па продажы “Юганскнефтегазу” – асноўнага прадпрыемства канцэрну. Судзьдзя Маскоўскага арбітражнага суду заявіў, што рашэньне амэрыканскага суду ня мае юрыдычнай моцы ў Расеі.