Найбуйнейшы і найбольш папулярны літоўскі інфармацыйны інтэрнэт-партал Delfi.lt i інфармацыйнае агенцтва BNS пішуць сёньня у разьдзеле пікантных навінаў пра тое, як беларускія улады разумеюць калядныя акцыі. Беларускае міністэрства абароны наладзіла калядную распрадажу праз інтэрнэт старой вайсковай маёмасьці, па сутнасьці рэчаў, якія маюць антыкварную вартасьць, па надзвычай нізкіх коштах. Да прыкладу, зімовая вайсковая шынэль прапаноўваецца за 17 даляраў, а мехавая вайсковая шапка – за паўдаляры.
У ліку вайсковай маёмасьці, якая засталася ад савецкіх часоў, на калядныя сувэніры прапануюцца і вайсковая амуніцыя, і спартовы ды музычны інвэнтар. Delfi.lt прапаноўвае наведаць камэрцыйны аддзел на інтэрнэт-старонцы беларускага мінабароны, дзе на аўкцыён выстаўленыя разнастайныя рэчы – акардыёны і гітары, канькі і парашуты, намёты і нават цяжкая тэхніка. Такія рэчы, як фотаапараты, дыяпраектары ды музычныя інструмэнты могуць зацікавіць калекцыянэраў, паколькі вырабленыя у сярэдзіне мінулага стагодзьдзя.
Літоўскія мэдыі не задаволіліся афіцыйным тлумачэньнем, што, паводле словаў палкоўніка Міхала Жданюка, гэткім чынам “войска пазбаўляецца ад савецкага хламу”. Дарэчы, і ВВС пракамэнтавала сытуацыю падобным чынам – беларускае войска ачышчае сховішчы.
Літоўскія мэдыі цытуюць былога дэпутата генэрала Валерыя Фралова, які выказаў шкадаваньне, што беларускае войска танна распрадае сваю маёмасьць. Генэрал Фралоў сказаў: “Калі я служыў, кожная вайсковая частка мела і гітары, і акардыёны, а цяпер салдаты могуць толькі тэлевізар глядзець”. Паводле Фралова, атрыманыя ад распрадажы сродкі міністэрства абароны Беларусі перадасьць на падтрымку сельскай гаспадаркі Магілёўшчыны. Гэта робіцца на загад Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога сельская гаспадарка кожнай вобласьці замацаваная за пэўным міністэрствам краіны.