Тбілісі. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі назваў “аднаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны” галоўнай мэтай новага міністра абароны Іраклія Акруашвілі. Раней Акруашвілі ўзначальваў міністэрства ўнутраных спраў. Паводле прэсы, ўлады двух самаабвешчаных рэспублік – Паўднёвай Асэціі і Абхазі – адмоўна паставіліся да новага прызначэньня. Член ураду Паўднёвай Асэціі Мурад Джыоеў заявіў, што ў час кіраваньня міністэрствам унутраных спраў Акруашвілі настойваў на сілавым варыянце вырашэньня паўднёваасецінскай праблемы.