Уладзімер Нісьцюк, Юры Маркоўскі, Мікалай Усьціменка, а таксама кіраўнікі менскіх гарадзкой і абласной арганізацыяў “Народнай грамады” Міхаіл Ганчарык і Канстанцін Мароз склікалі 16 сьнежня прэсавую канфэрэнцыю і распавялі, што цяпер адбывацца ў іхнай партыі. Уладзімер Нісьцюк гаворыць, што прырода канфлікту мае этычны, палітычны й прававы аспэкты.
Ён сьцьвярджае, што Мікалай Статкевіч гаворыць няпраўду, калі абвінавачвае яго і ягоных калегаў у працяглай нявыплаце сяброўскіх складак і ў нежаданьні ўдзельнічаць у выбарах. Уладзімер Нісьцюк і яго калегі абвінавачваюць Міколу Статкевіча ў таемных перамовах зь лідэркай партыі жанчын “Надзея” Валянцінай Матусэвіч і старшынём грамадзкага аб’днаньня “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам аб стварэньні новай сацыял-дэмакратычнай партыі за сьпіной сябраў ЦК “Народнай грамады”. Статкевіча таксама вінавацяць у прысваеньні партыйнай маёмасьці, стварэньні нелегітымных органаў і грубых парушэньнях статуту.
За гэта менскі гаркам БСДП 11 сьнежня і выключыў яго з партыі. Але трыма днямі раней менская гарадзкая партканфэрэнцыя выключыла з партыі спадара Нісьцюка і ягоных калегаў. Абодва бакі канфлікту называюць рашэньні сваіх апанэнтаў незаконнымі. І Мікола Статкевіч, і група Ўладзімера Нісьцюка сьцьвярджаюць, што большасьць сяброў партыі падтрымліваюць менавіта іх. Гаворыць намесьнік старшыні БСДП Юры Маркоўскі:
(Маркоўскі: ) “Склалася так, што Мікалая Віктаравіча на сёньняшні дзень падтрымліваюць самыя слабаразьвітыя абласныя арганізацыі ў нашай партыі”.
Уладзімер Нісьцюк лічыць, што выйсьце з канфлікту можа быць знойдзенае на нечарговым зьезьдзе, прызначаным на 15 студзеня:
(Нісьцюк: ) “Я думаю, што выйсьці можна з гэтага канфлікту, каб у партыі ўсё засталося сумленна, і захаваць твар — толькі на зьезьдзе. Мне бачыцца, што ў Мінюсту няма падставаў цяпер не прызнаць законнымі дзеяньні нашых органаў, якія цяпер працуюць”.
Старшыня партыі Мікола Статкевіч гаворыць, што большасьць сяброў БСДП падтрымліваюць менавіта яго. Гаворыць Мікола Статкевіч:
(Статкевіч: ) “Партыя застаецца адзінай, партыя выконвае рашэньні зьезду аб аб’яднаньні зь іншымі левацэнтрысцкімі сіламі, а ўсё, што адбываецца цяпер за межамі партыі, гэта ўсё мы ўспрымаем як гістэрыку прайгралых”.
Мікола Статкевіч не зьбіраецца прызнаваць легітымнасьці зьезду, прызначанага ягонымі апанэнтамі.