Алена Попчанка сваё рашэньне матывуе перадусім абставінамі асабістага кшталту – хуткім шлюбам са сваім францускім трэнэрам. Зрэшты, у такім разе яно і зразумела: францускі адмысловец шукаць працу ў Гомелі, родным горадзе Алены, наўрад ці захоча. Дарэчы, менавіта бытавыя ўмовы і выгодныя кантракты робяцца асноўнымі аргумэнтамі падчас вырашэньня дылемы: ехаць за мяжу ці ня ехаць.
Напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Афінах існаваў цэлы сьпіс спартоўцаў, якія ўжо ад’ехалі з Беларусі і пачалі выступаць за іншыя нацыянальныя зборныя. Вось некаторыя зь іх: прызэрка Алімпіяды-2000 у кулявой стральбе Лаліта Яўглеўская, скакун з шастом Дзьмітрый Маркаў – яны акліматызаваліся ў Аўстраліі і ўжо стала выступаюць за гэтую краіну. Шматборца Эдуард Хамяляйнен ад’ехаў у Фінляндыю, лёгкаатлетка Анжэла Атрошчанка – у Турэччыну. Расейскае грамадзянства ўзялі гандбаліст Аляксандар Тучкін, баскетбаліст Валеры Дайнэка, хакеіст Руслан Салей. Неўзабаве сьпіс можа папоўніць і славуты гімнаст Іван Іванкоў, якога міністэрства спорту абвінаваціла ў марнатраўстве ўкладзеных у яго сродкаў, і ён пачаў зьбірацца ў ЗША.
І гэта толькі прозьвішчы вядомых спартоўцаў. А колькі тых, хто нідзе пакуль што не адзначыўся, але жадае на любы спосаб знайсьці альтэрнатыву! Некаторыя ў такой сытуацыі вінавацяць кіраўніцтва спартовай галіны. Маці бронзавай прызэркі Алімпійскіх гульняў у Сыднэі Лаліты Яўглеўскай, Іна Аляксандраўна, кажа, што ў выпадку зь ейнай дачкой функцыянэры, хутчэй за ўсё, пабаяліся: плаціць ёй будуць тут, а яна будзе рыхтавацца ў Аўстраліі.
(Іна Аляксандраўна: ) “Яна абавязкова выступала б за Беларусь. Бо ўзяць тых жа расейцаў: жывуць у Аўстраліі і дзе заўгодна. Але калі Расея, адкуль яны родам, стварае ўмовы, яны выступаюць на буйнейшых спаборніцтвах за сваю Радзіму. А нашыя ў гэтым сэнсе абы-якія: ну, Бог зь імі, няхай зоркамі раскідваюцца. Таму, як мне здаецца,“пракінулі” яе тут. А што ёй заставалася рабіць? У Аўстраліі ёй таксама сказалі: грамадзянства далі – выступай за нас”.
Гэтак жа, як і спартоўцы, ад’яжджаюць і трэнэры – і нават яшчэ ў большых маштабах. Геаграфія прысутнасьці беларускіх спэцыялістаў за мяжой вельмі стракатая: ЗША, Нямеччына, Ізраіль, Савудаўская Арабія, Катар, Індыя, Паўдзённа-Афрыканская рэспубліка. Шасьціразовы алімпійскі чэмпіён гімнаст Віталь Шчэрба трэніруе сваіх новых суайчыньнікаў у Амэрыцы. Фэхтавальшчык Уладзімер Юфэраў – швэдаў. Трэнэр гімнастаў Тамара Бяляева болей за 10 гадоў адпрацавала ў Паўдзённай Афрыцы. Зрэшты, як паказвае досьвед, гэтая тэндэнцыя характэрная для ўсіх краінаў былога СССР.