БАГДАД. У сьвятым для мусульманаў-шыітаў горадзе Кэрбала адбыўся выбух бомбы, ахвярамі якога сталі прынамсі 7 чалавекі, як найменей 30 былі параненыя. Сёньня – апошні дзень, калі ірацкія партыі і кааліцыі могуць зарэгістравацца для ўдзелу ў маючых адбыцца 30 сьнежня агульных выбарах. Адначасова гэта першы дзень выбарчай кампаніі. У склад Асамблеі Іраку будуць абраныя 275 дэпутатаў. Асамблея мае на мэце прыняць новую канстытуцыю краіны, а таксама абраць новы ўрад.На сёньняшні дзень для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваліся 70 партыяў і 9 кааліцыяў. Кіраўнік пераходнага ўраду Іраку Іяд Аляўі сказаў:
“Цяпер Ірак знаходзіцца на пачатку новай эры ў сваёй гісторыі, калі жыхары Іраку ўпершыню атрымаюць магчымасьць рэалізаваць сваё права выбару. І мы абвяшчаем аб сваім удзелу ў працэсе дэмакратызацыі, і мы ствараем спіс кандыдатаў, якія адлюстроўвае склад жыхароў Іраку і адпавядае марам ірацкага народу.”
Міністар абароны Іраку Хазэм Шаалан сёньня абвінаваціў Іран і Сырыю ў фінансаваньні і арганізацыі тэрарыстычных нападаў на тэрыторыі Іраку. Шаалан сказаў, што прадстаўнікі спэцслужбаў абедзьвюх краінаў каардынуюць напады зь кіраўніком тэрарыстычнай сеткі Абу Мусабам аз-Заркаві. Прэсавы сакратар іранскага ўраду Абдала Рамэзанзадэ назваў абвінавачаньні “прапагандай”.