Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захопнікі аўтобуса трымаюць у закладніках 11 чалавек


АТЭНЫ. Узброеныя захопнікі, якія трымаюць у закладніках пасажыраў аўтобуса, выпусьцілі яшчэ двух чалавек. Такім чынам, з моманту захопу былі вызваленыя 7 закладнікаў, паводле зьвестак паліцыі Грэцыі ў аўтобусе застаюцца 11 чалавек. Аўтобус быў захоплены сёньня раніцай двума ўзброенымі мужчынамі, якія пачалі страляніну. Паведамляецца, што захопнікі патрабуюць 1 мільён эўра і магчымасьць пакінуць Грэцыю, некаторыя інфармацыйныя агенцтвы падаюць зьвесткі, што захопнікі хочуць ляцець у Расею. Хутчэй за ўсё, захопнікі паходзяць з Альбаніі. Прэм’ер-міністар Грэцыі Костас Караманліс адклаў на адзін дзень свой удзел у саміце Эўразьвязу ў Брусэлі.
XS
SM
MD
LG