33-гадовы віленчук на легкавым аўтамабілі “Audi A6” учора ўвечары на прапускным пункце у Медніках накіраваўся адразу на “зялёную” паласу – гэта азначала, што ён не вязе ні тавараў, ні грошай, якія трэба дэкляраваць.
Ужо па-за зонай мытнага кантролю машыну спынілі супрацоўнікі апэратыўнага аддзелу Літоўскай службы аховы мяжы. У часе паўторнай праверкі віленчук сам выцягнуў з унутранай кішэні курткі стос даляраў. Там было ў дзесяць разоў болей грошаў, якія можна правозіць праз мяжу бяз дэклярацыі. 30 500 амэрыканскіх даляраў былі канфіскаваныя, а сам віленчук затрыманы на два дні. Распачатае дасудовае расьсьледваньне у справе кантрабанды грошай. Паводле дзейных правілаў, ягонае імя й нацыянальнасьць пакуль не паведамляецца.
Паводле новых дзейных законаў, выяжджаючы зь Літвы ў краіны, якія не належаць да Эўразьвязу, альбо прыяжджаючы з такіх краінаў, неабходна падаваць пісьмовую дэклярацыю пра грошы гатоўкай, калі іх агульная сума перавышае 10 тысячаў літаў – 3 тысячы эўра.