Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі ААН штурмавалі сталіцу Гаіці


ПОРТ-О-ПРЫНС, Гаіці. Міратворчыя сілы ААН пры падтрымцы верталётаў і бранетэхнікі штурмавалі адзін з самых бедных і злачынных раёнаў сталіцы Гаіці – Салейль -- з мэтаю аднавіць парадак. Прадстаўнікі ААН цьвердзяць, што Салейль стаў месцам баёў паміж дзьвюма злачыннымі групоўкамі – прыхільнікамі і праціўнікамі былога дыктатара Жана-Бэртрана Арыстыда. З-за баёў насельніцтва Салейлю ня мела магчымасьці атрымоўваць гуманітарную дапамогу. У апэрацыі ААН бралі ўдзел бразыльскія, чылійскія і шры-лянкійскія жаўнеры з падтрымкаю спэцпадразьдзяленьняў Кітаю і Ярданіі.
XS
SM
MD
LG