Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына стварае антытэрарыстычны цэнтар


БЭРЛІН. Нямеччына заявіла аб рэфармаваньні сваіх спэцслужбаў з мэтаю стварэньня адзінага антытэрарыстычнага цэнтру. Міністар унутраных справаў Ота Шылі вызначыў мэты цэнтра як аналіз патэнцыйных пагрозаў, выведка фінансаваньня, перамяшчэньняў і дзеяньняў экстрэмістаў. У цэнтры будуць працаваць каля 100 экспэртаў фэдэральнай паліцыі і 15 фэдэральнай службы бясьпекі. Кангрэс ЗША на мінулым тыдні падпісаў законапраект аб стварэньні Нацыянальнага антытэрарыстычнага цэнтру, а Вялікая Брытанія сфармавала Аб’яднаны цэнтар аналізу тэрарызму. Гішпанія і Аўстралія таксама стварылі такія цэнтры нядаўна, у той час як Францыя мела адпаведную структуру з 1980-х.
XS
SM
MD
LG