БАГДАД. Ваяўнікі забілі прынамсі двух ірацкіх паліцыянтаў, напаўшы на канвой на поўдзень ад Багдаду.
Замінаваны аўтамабіль выбухнуў непадалёк ад “зялёнай зоны”, дзе разьмешчаныя ірацкія ўрадавыя будынкі і кіраўніцтва кааліцыі. Адзін чалавек забіты, прынамсі пяцёра параненыя.
Амэрыканскае ваеннае камандаваньне сьцьвердзіла, што пацыфікацыя Фалюджы ідзе пасьпяхова.
Камандаваньне ВПС ЗША заявіла, што грузы да некаторых вайсковых падразьдзяленьняў у Іраку будуць транспартавацца па паветры, бо перасоўваньне па дарогах зрабілася небясьпечным.
Пэнтагон просіць урад ЗША выдаткаваць яшчэ 80 млрд. даляраў на ўтрыманьне ваеннага кантынгенту ў Аўганістане і Іраку.
Часовы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі абвясьціў, што некаторыя супольнікі былога дыктатара Садама Гусэйна стануць перад судом ужо на наступным тыдні.