Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвійскія вайскоўцы трапяць у Босьнію і Гэрцагавіну


РЫГА. Латвійскі ўрад пагадзіўся на ўдзел сваіх вайскоўцаў у місіі ў Босьніі і Гэрцагавіне ў складзе шматнацыянальнага батальёну. Эўразьвяз пераняў міратворчую місію ў гэтай краіне ад НАТО. Большасьць вайскоўцаў, якія там знаходзіліся ў складзе НАТО, былі прысланы эўрапейскімі краінамі. Латвійскія жаўнеры будуць у адным злучэньні з калегамі з Аўстрыі, Фінляндыі, Бэльгіі і яшчэ з сямі краінаў.
XS
SM
MD
LG