Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Віктара Юшчанкі выправіліся на ўсход Украіны


КІЕЎ. Прыхільнікі лідэра апазыцыі Віктара Юшчанкі накіраваліся на ўсход Украіны, каб пашырыць агітацыйную кампанію напярэдадні паўторнага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Больш за 150 чалавек выправіліся з Кіева, каб прыцягнуць на свой бок выбаршчыкаў там, дзе была моцнай падтрымка канкурэнту Юшчанкі прэм’ер-міністру Януковічу. Удзельнікі акцыі маюць наведаць таксама родны горад Януковіча Данецк. Яны хочуць паказаць жыхарам гораду відэазапісы масавых пратэстаў у Кіеве, дзякуючы якім Вярхоўны Суд скасаваў перамогу Віктара Януковіча з-за фальшаваньняў у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Прыхільнікі Юшчанкі лічаць, што паездка па ўсходнеукраінскіх гарадах патрэбна таму, што дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ў значнай ступені ігнаравалі пратэсты апазыцыі.
XS
SM
MD
LG