Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўца “Audi A6” спрабаваў правезьці 30,000 даляраў празь літоўска-беларускую мяжу


Тацяна Поклад, Вільня Літоўскія памежнікі затрымалі віленчука, які спрабаваў нелегальна правезьці празь літоўска-беларускую мяжу болей за 30 тысячаў даляраў.

Літоўская дзяржаўная служба аховы мяжы паведаміла сёньня пра канфіскацыю надзвычай вялікай сумы грошаў пра спробе перавезьці іх зь Літвы ў Беларусь нелегальна.

33-гадовы віленчук на легкавым аўтамабілі “Audi A6” учора ўвечары на прапускным пункце ў Медніках накіраваўся адразу на “зялёную” паласу, – гэта азначала, што ён ня вязе ні тавараў, ні грошаў, якія трэба дэкляраваць.

Ужо па-за зонай мытнага кантролю машыну спынілі супрацоўнікі апэратыўнага аддзелу Літоўскай службы аховы мяжы. У часе паўторнай праверкі віленчук сам выцягнуў з унутранай кішэні курткі стос даляраў. Там было ў дзесяць разоў болей грошаў, якія можна правозіць праз мяжу бяз дэклярацыі. 30,500 амэрыканскіх даляраў былі канфіскаваныя, а сам віленчук затрыманы на два дні, распачатае дасудовае расьсьледаваньне ў справе кантрабанды грошаў. Паводле існуючых правілаў, ягонае імя і нацыянальнасьць пакуль не паведамляецца.

Паводле новых дзейных законаў, выяжджаючы зь Літвы ў краіны, якія не належаць да Эўразьвязу альбо прыяжджаючы з такіх краінаў, неабходна падаваць пісьмовую дэклярацыю пра грошы гатоўкай, калі іх агульная сума перавышае 10 тысяч літаў (3 тысячы эўра).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG