Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калінінградзкі транзыт Літве прафінансуе Эўракамісія


ВІЛЬНЯ. Эўракамісія прыняла рашэньне выдаткаваць Літве 12 мільёнаў эўра на арганізацыю калінінградзкага транзыту праз тэрыторыю рэспублікі. Выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў Літвы Віргіліюс Булавас сказаў, што дагэтуль Літва за кошт свайго буджэту аплочвала афармленьне патрэбных для расейцаў праязных дакумэнтаў. 13 мільёнаў – гэта першая частка з 40 мільёнаў эўра, якія Вільня разьлічвае атрымаць ад Эўразьвязу на арганізацыю калініградзкага транзыту – спэцыяльнай праграмы спрошчанага праезду грамадзянаў Расеі па чыгунцы праз тэрыторыю Літвы.
XS
SM
MD
LG