На мінулым тыдні А. Лукашэнка размаўляў па тэлефоне з Нурсултанам Назарбаевым і дамовіўся пра неафіцыйны візыт у Казахстан бліжэйшым часам. Сёньня нягледзячы на тое, што на інтэрнэт-сайце А. Лукашэнкі паведамлялася пра графік рабочых сустрэч на аўторак, А. Лукашэнка адбыў у Казахстан.
Гаворыць кіраўнік прэсавай службы ў А. Лукашэнкі Павал Лёгкі:
(Лёгкі: ) “У гэты момант кіраўнік дзяржавы знаходзіцца ў Рэспубліцы Казахстан. Прадугледжваюцца двухбаковыя сустрэчы, але нейкія камэнтары, нейкая дадатковая інфармацыя, як я мяркую, будзе пазьней”.
Кіраўнік прэсавай службы А. Лукашэнкі Павел Лёгкі ня змог сказаць, на колькі дзён заплянаваны рабочы візыт А. Лукашэнкі ў Казахстан і падрабязную ягоную праграму. У адрозьненьні ад іншых паездак А. Лукашэнкі, кіраўнік ягонай прэсавай службы застаўся ў Менску.
Затое, паводле афіцыйна непацьверджанай інфармацыі, разам з А. Лукашэнкам паляцела група беларускіх хакеістаў. Усяго ў Казахстане кіраўнік беларускай дзяржавы прабудзе тыдзень, асноўная мэта – адпачынак.