Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты апячаталі офіс “Маладога фронту” ў Жодзіне


Любоў Лунёва, Менск Штаб-кватэру “Маладога фронту” ў Жодзіне апячаталі супрацоўнікі міліцыі. Маладафронтаўцаў папярэдзілі, што за спробу зноў заняць офіс іх прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.

Сябры “Маладога фронту” арандавалі прыватную кватэру пад офіс сваёй арганізацыі. 13 сьнежня туды прыйшлі міліцыянты — намесьнік кіраўніка аддзелу ў справах непаўнагадовых Гарошка і выканаўца абавязкаў начальніка жодзінскай міліцыі Ільіч. Паводле іх словаў, у міліцыю паступіла заява аб тым, што кватэра выкарыстоўваецца пад офіс. Гаворыць лідэр жодзінскай арганізацыі “Маладога фронту” Павал Красоўскі:

(Красоўскі: ) “Яны сказалі, што апячатаюць памяшканьне, і калі мы сарвем плёмбы, то нас прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці. Насамрэч, мы папросту здымалі кватэру — і гэта ня значыць, што “Малады фронт” спыняе сваю дзейнасьць у Жодзіне. Наступным разам “Малады фронт” будзе больш пільны ў гэтым пытаньні”.

У часе адбыцьця апошняга арышту за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 19 кастрычніка Паўла звольнілі з пэдагагічнага ўнівэрсытэту.

Сябры “Маладога фронту” заявілі, што закрыцьцё офісу ніяк не паўплывае на іх далейшую працу. Цягам бліжэйшага часу яны правядуць шэраг заплянаваных раней вулічных мерапрыемстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG