Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Румыніі перамагла апазыцыя


БУХАРЭСТ. У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі перамог кандыдат ад апазыцыі мэр Бухарэсту Траян Бачэску, паводле зьвесткаў Цэнтарвыбаркаму. За Бачэску прагаласавалі больш за 51 % выбарцаў. Ягоным супернікам быў прэм’ер-міністар, лідэр былой Камуністычнай партыі Адрыян Настазэ, за якога падалі галасы 48,8%. Яшчэ да абвяшчэньня вынікаў выбараў абодва кандыдаты заявілі пра сваю перамогу, а іхныя прыхільнікі выйшлі на вуліцы Бухарэсту. Паведамляецца, што румынская апазыцыя абрала для сябе памаранчавы колер, а прыхільнікі прэм’ер міністра – белы й сіні. З апошніх паведамленьняў, прэм’ер Адрыян Настазэ прызнаў перамогу свайго суперніка. У сваёй перадвыбарчай агітацыі Настазэ заклікаў суграмадзянаў да захаваньня стабільнасьці. Апазыцыянэр Бачэску вінаваціў кіроўную партыю ў карупцыі й застоі і заклікаў да зьменаў
XS
SM
MD
LG