Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы вызвалілі арабскіх бізнэсоўцаў, якія сабраліся на паляваньне ў Аўганістан


КАБУЛ. Міністар плянаваньня Аўганістану Рамазан Башардост пайшоў у адстаўку. Гэтае рашэньне было прынятае пасьля таго, як прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзаі адмовіўся задаволіць заклік Башардоста забараніць дзейнасьць болей, як 1900 недзяржаўных арганізацыяў, якія міністар плянаваньня абвінаваціў у карупцыі. Цягам апошніх трох дзён у Аўганістане былі арыштаваныя 17 меркаваных чальцоў Талібану. Сёньня ў Аўганістане прынамсі 3 амэрыканскія жаўнеры былі параненыя ў выніку абстрэлу ракетамі базы кааліцыі ў правінцыі Пактыка. Амэрыканскія войскі вызвалілі групу арабскіх бізнэсоўцаў, якія зьбіраліся паляваць у Аўганістане і былі затрыманыя ў момант перасячэньня мяжы з Пакістанам.
XS
SM
MD
LG