Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваё меркаванае атручэньне Юшчанка ня хоча ставіць у цэнтар выбарчай кампаніі


КІЕЎ. Апазыцыйны кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Віктар Юшчанка заявіў, што ён не хацеў бы, каб новае сьледзтва ў пытаньні яго меркаванага атручэньня было ў цэнтры выбарчай кампаніі. У нядзелю Юшчанка прывітаў рашэньне пракуратуры Ўкраіны ізноў распачаць сьледзтва ў гэтай справе. Але Юшчанка выказаў надзею на тое, што пракуратура адкладзе абвяшчэньне вынікаў свайго дасьледаваньня да 26 сьнежня, калі адбудзецца перагаласаваньне другога туру выбараў. Юшчанка ізноў выказаў пераканансьць у тым, што за яго атручэньнем стаяць прадстаўнікі афіцыйных уладаў. Гэтая заява Юшчанкі прагучала пасьля яго вяртаньня ў Кіеў зь Вены, дзе аўтсрыйскія лекары заявілі, што ў іх няма сумневу ў атручэньні апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнта дыяксінам.
XS
SM
MD
LG