На працэсе над Галінай Жураўковай, які працягваецца ў Вярхоўным судзе, завершыўся допыт сьведкаў — і пачалося азнаямленьне з дакумэнтамі справы. Ідзе марудны пералік усіх папераў, якія сабраныя ў 19 тамах справы.Сярод іншага судзьдзя Ірына Ступень зачытала сьпіс маёмасьці абвінавачаных, на якую быў накладзены арышт. З таго, што належыць былой кіраўніцы справаў Галіне Жураўковай, у гэты сьпіс патрапілі два аўтамабілі “Мэрсэдэс” і джып “Таёта Лэндкрузэр”, а таксама 46 упрыгожаньняў з жоўтага мэталу. У менскай кватэры Галіны Жураўковай і ў яе доме ў Чавусах былі арыштаваныя некалькі дарагіх тэлевізараў і шмат бытавой гаспадарчай тэхнікі.
Шмат маёмасьці арыштавана і ў іншых абвінавачаных. У сьпісе кватэры ў цэнтры Менску, катэджы і зямельныя ўчасткі каля сталіцы, гаражы, аўдыё- і тэлеапаратура, мэбля. Зь пятнаццаці арыштаваных карцінаў толькі адна ацэнена на 2 мільёны рублёў, астатнія не даражэй за 300 тысяч. Некалькі карцінаў фігуруюць у сьпісе пад назвай “фігура аголенай жанчыны”.
Ідзе агалошваньне і дакумэнтаў аб гандлёвых апэрацыях дзяржаўнага прадпрыемства “Белая Русь”, якое падпарадкоўвалася Галіне Жураўковай. У прыватнасьці, была зачытана інфармацыя з нататніка абвінавачанага Сяргея Сьцяпанава. У ім словам “нашае” быў пазначаны асабісты прыбытак ад угодаў з нафтай.
“Агалошваньне дакумэнтаў справы працягнецца яшчэ некалькі дзён, і да канца году мусяць пачацца судовыя спрэчкі”, — сказаў Радыё Свабода адзін з адвакатаў. Больш адносна працэсу ён нічога не сказаў. Адвакаты па-ранейшаму адмаўляюцца ад кантактаў з мэдыямі.
А на другім гучным працэсе, які ідзе ў Вярхоўным судзе — працэсе над Ягорам Рыбаковым — абвешчаны перапынак. Прэсавы сакратар суду Валянцін Барысевіч распавёў:
(Барысевіч: ) “Пакуль працэс на дзесяць дзён адклалі, там нейкіх сьведчаньняў не хапае. У кожным разе, дзесяць дзён нічога разглядаць ня будуць. Там яшчэ канец ня хутка”.
Больш ніякія падрабязнасьці працэсу над Ягорам Рыбаковым невядомыя. Працэс праходзіць за зачыненымі дзьвярыма.
Былога старшыню Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова судзяць за хабарніцтва і службовыя злоўжываньні. Паводле сьледзтва, у Рыбакова на кватэры было знойдзена больш як паўмільёна даляраў. А былую кіраўніцу справаў Галіну Жураўкову абвінавачваюць ў крадзяжы дзяржаўнай маёмасьці ў буйных памерах і іншых злачынствах. Каб выйсьці да суду на волю, паводле сьледзтва, Жураўкова вярнула ў бюджэт больш за мільён даляраў.