Сацапытаньне НІСЭПД пацьвердзіла высокую яўку выбарцаў на рэфэрэндуме 17 кастрычніка (82,7%) і вялікую колькасьць тых, якія галасавалі датэрмінова (21%). Калі гэтыя лічбы дастаткова блізкія да вынікаў, агучаных ЦВК, то адсотак выбарцаў, якія, паводле афіцыйнай інфармацыі, падтрымалі зьмены Канстытуцыі, не знаходзіць пацьвярджэньня ў выніках сацапытаньня. Гаворыць дырэктар НІСЭПД прафэсар Алег Манаеў:
(Манаеў: ) “Толькі 49% нашых рэспандэнтаў прагаласавалі за прапанову Аляксандра Лукашэнкі зьмяніць Канстытуцыю так, каб скасаваць абмежаваньне аднаму чалавеку займаць пасаду прэзыдэнта ня болей за два разы і даць яму магчымасьць яшчэ раз абірацца на гэтую пасаду”.
Гэтая лічба на 30% меншая за афіцыйны вынік ЦВК і практычна супадае з вынікамі апытаньня на выхадах з участкаў, праведзенага і апублікаванага 17 кастрычніка Інстытутам Гэлапа.
5% апытаных паведамілі сацыёлягам, што на іх ажыцьцяўляўся ціск падчас рэфэрэндуму.
Акрамя таго, сацыёлягі вывучалі, як людзі галасавалі на парлямэнцкіх выбарах, і тут вынікі ня менш сэнсацыйныя. Як вядома, дэпутацкія мандаты атрымалі выключна прыхільнікі А.Лукашэнкі, прычым, амаль усе яны выйгралі ў першым туры. Людзі ж кажуць, што галасавалі зусім ня так адназначна. За кандыдатаў-прыхільнікаў А. Лукашэнкі, якія актыўна лабіяваліся ўладамі на ўсіх узроўнях, прагаласавала на самой справе толькі 35,2%. Каля 10% апытаных сказалі, што галасавалі за праціўнікаў Лукашэнкі, і 21,3% — за незалежных кандыдатаў.
На думку Алега Манаева, гэтыя зьвесткі сьведчаць, што атрыманыя ЦВК вынікі не адпавядаюць рэальнаму волевыяўленьню грамадзянаў. У парлямэнце павінна было быць праціўнікаў цяперашняй улады і незалежных кандыдатаў столькі ж, колькі й прыхільнікаў Лукашэнкі. Гаворыць прафэсар Манаеў:
(Манаеў: ) “Гэта сьведчыць аб тым, што гэтак жа, як у выпадку з рэфэрэндумам, на выбарах у парлямэнт галасы выбаршчыкаў у сапраўднасьці былі пераразьмеркаваныя — прычым, татальна пераразьмеркаваныя на карысьць кандыдатаў, якія падтрымлівалі ўладу”.
На фотаздымку: Алег Манаеў, НІСЭПІ