Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі не давяраюць амэрыканскаму даляру


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы ўсё больш людзей трымаюць свае зьберажэньні ў эўра і злотых замест традыцыйнага даляра. У пунктах абмену валюты даляры таксама зьяўляюцца ўсё больш рэдка. Цікава, што да гэтай апошняй зьявы маюць дачыненьне і беларусы.

Паводле адмыслоўцаў, пераход на эўра зьвязаны з глыбокімі псыхалягічнымі зьменамі, бо праамэрыканскія палякі, у адрозьненьне, напрыклад, ад вугорцаў ці чэхаў, якія раней выкарыстоўвалі нямецкія маркі, заўсёды трымалі свае зьберажэньні ў далярах ЗША. Цяпер палякі ўсё больш адчуваюць сябе часткай аб’яднанай Эўропы.

З-за працяглага пэрыяду аслабленьня курса даляра ў параўнаньні з эўра і злотым колькасьць амэрыканскай валюты на прыватных рахунках толькі сёлета зьменшылася амаль на 10%.

Мець даляры ўжо нязручна і ў штодзённым жыцьці – найбольш значныя турыстычныя бюро, агенцтвы нерухомасьці, гандляры аўтамабілямі падаюць цэны ў эўра ці злотых.

Між тым, у пунктах абмену валюты, 80% усіх апэрацыяў – гэта абмен злотых на эўра.

“Гэта вынік таго, што беларусы ды ўкраінцы, якія працуюць у Польшчы ці то легальна, ці то “па-чорнаму”, ня хочуць мяняць заробленыя злотыя на даляры, але на эўра”, кажа ўладальнік абменнага пункту на чыгуначным вакзале ў Варшаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG