Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка вярнуўся ў аўстрыйскую клініку


ВЕНА. Лідэр украінскае апазыцыі і кандыдат у прэзыдэнты Віктар Юшчанка вярнуўся ў аўстрыйскую клініку “Рудольфінэрхаўс”. Ён застанецца там да панядзелка, каб зрабіць аналізы аб прычынах ягонай хваробы. Юшчанка зноў зьвінаваціў украінскія ўрады ў атручваньні і выказаў упэўненасьць у сваёй перамозе. Юшчанка захварэў у верасьні на невядомую хваробу, якая зьнявечыла ягоны твар. У венскай клініцы "Рудольфінэрхаўс" ён і лячыўся ў верасьні.

Супернік В.Юшчанкі, Віктар Януковіч, заклікаў яго да дэбатаў у жывым эфіры і таксама выказаў упэўненасьць у сваёй перамозе.
XS
SM
MD
LG