КВЭТА, ПАКІСТАН. Мясцовая паліцыя паведамляе, што сёньня выбухнула бомба побач з армейскім грузавіком. Ёсьць прынамсі 7 забітых і шмат параненых сярод жаўнераў і цывільнага насельніцтва. Міністар інфармацыі шэйх Рашыд Ахмэд асудзіў замах, ускладаючы адказнасьць за яго, як ён сказаў, на “ворагаў Пакістану”. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за выбух. За апошнія гады ў правінцыі Белуджыстан, цэнтар якога горад Квэта, адбыліся некалькі такіх выбухаў.