Скаргу на непрыстойныя паводзіны сябра выбарчай камісіі № 5 напісў назіральнік Уладзіслаў Токараў, які быў даверанай асобай кандыдата ад Партыі БНФ Канстанціна Смолікава.
(Токараў: ) “Спадар Раміцан быў у нецьвярозым стане ў часе працы камісіі. Ён падышоў да мяне з цыгарэтай у руцэ, сеў побач за стол для назіральнікаў ды ў зьняважлівай форме распачаў гаворку. За гэтым даволі абыякава назіралі і старшыня камісіі, і сакратар, і дзяжурны міліцыянт”.
Унікаючы гаворкі зь нецьвярозым чалавекам, Уладзіслаў Токараў зьвярнуўся да старшыні ўчастковай камісіі, якім, дарэчы быў начальнік Чыгуначнага аддзяленьня міліцыі. Назіральнік настойваў, каб была праведзеная мэдычная экспэртыза, але нецьвярозага сябра камісіі проста папрасілі выйсьці з участку. І, паводле аповеду Ўладзіслава Токарава, да падліку галасоў ён вярнуўся зноў.
(Токараў: ) “Пасьля падліку галасоў, калі праца камісіі была ўжо закончаная, ён падышоў да мяне, зьневажаў, пагражаў фізычнай расправай”.
У часе судовага паседжаньня супрацоўнік Віцебскага заводу электравымяральных прыбораў Андрэй Раміцан заявіў, што абражаў прадстаўніка Партыі БНФ, бо не падзяляе ягоных палітычных поглядаў. А ў тым, што быў нецьвярозы, ня бачыць нічога надзвычайнага.
(Раміцан: ) “Ну, паесьці ж мне трэба было! Я ж там быў зь сёмай раніцы, ну і… А гэты прыйшоў ды кажа: ты п’яны. Ах, я п’яны? Ну тады я табе…”
Судзьдзя Алена Грабянчук мусіла шматкроць рабіць заўвагі падсуднаму за ягоныя непрыстойныя паводзіны і ўрэшце прысудзіла яму штраф за хуліганства памерам на адну базавую велічыню.
На думку Ўладзіслава Токарава, гэта вельмі мяккі прысуд, бо зь нецьвярозымі ды агрэсіўнымі сябрамі камісіі яму даводзілася сустракацца 17 кастрычніка неаднаразова. І падобныя паводзіны разам з выпадкамі масавых фальсыфікацыяў ён лічыць праявамі скрайняга цынізму з боку адказных асобаў, якія паўсюль сьцьвярджаюць, што выбары былі “дэмакратычныя” ды “справядлівыя”.