Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падтрымалі Кофі Анана


ААН. Урад ЗША падтрымаў Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана, настойваючы аднак на расьсьледаваньні злоўжываньняў ў праграме “Нафта за харчаваньне” для Ірака. Прадстаўнік ЗША ў ААН, Джон Дэнфарт, заявіў, што Вашынгтон хацеў выкласьці пазыцыю ЗША пасьля закліку амэрыканскага сэнатара да Кофі Анана пайсьці ў адстаўку. Адмысловая падкамісія Сэнату расьсьледавала паведамленьні аб карупцыі ў ААН.

Дэнфарт між іншага сказаў: “Мы не прапануем адстаўку Генэральнага сакратара і не імкнемся да яе. Мы добра працавалі зь ім у мінулым і спадзяемся на добрае супрацоўніцтва ў будучыні”.

Дэнфард заявіў, што Анан грае важную ролю ў разьвязаньні міжнародных праблемаў – выбарах у Палестыне і Іраку і замірэньні ў Судане. Учора на паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН дыпляматы сустрэлі воплескамі прапановы Анана па рэфармаваньні ААН.
XS
SM
MD
LG