Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Der Spiegel": Лукашэнка – самы ваяўнічы змагар з Захадам на постсавецкай прасторы


Ул. інф. Паводле шэрагу нямецкіх выданьняў, беларускі прэзыдэнт – самы ваяніўчы з усіх постсавецкіх кіраўнікоў змагар з Захадам. Выданьні цытуюць выказваньні Лукашэнкі аб шкодным уплыве Эўропы на беларускіх дзяцей, а таксама прэтэнзіі беларускага прэзыдэнта на адрас Белага дому.

Нямецкі штотыднёвік "Der Spiegel" называе беларускага лідэра адзіным на постсавецкай прасторы прэзыдэнтам, які адкрыта дэманструе сваё процістаяньне Вашынгтону.

Паводле нямецкага выданьня, менскі кіраўнік дазваляе сабе такія ацэнкі на адрас амэрыканскага кіраўніцтва, якіх ня можа сабе дазволіць крамлёўскі шэф Пуцін, нягледзячы на ягонае жорсткае апошнім часам стаўленьне да ЗША.

Так, у адным са сваіх апошніх інтэрвію для арабскага тэлеканалу "Аль-Арабія" Лукашэнка чарговым разам вырашыў параіць Штатам: хай яны пакінуць Ірак, калі яны дэмакраты.

Як піша "Der Spiegel", так далёка, як Лукашэнка, Пуцін у сваіх ацэнках ня пойдзе, нават нягледзячы на тое, што сёньня маскоўскія дыпляматы выказваюцца пра менскага кіраўніка са значна большай цеплынёй, чым раней. Лукашэнка ўжо доўгі час выкарыстоўвае ў дачыненьні да Захаду перароблены на свой манер дэвіз аднаго заходняга палітыка: “Калі рэнаме падарванае, то можна на яго напляваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG