Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонскі прэзыдэнт сустрэўся з прадстаўнікамі нацменшасьцяў


ТАЛІН. Прэзыдэнт Арнольд Руйтэль прыняў дэлегацыю Эстонскай асацыяцыі нацыянальных меншасьцяў. Прадстаўнікі меншасьцяў выказалі падзяку эстонскай дзяржаве за падтрымку і сказалі аб сваёй гатоўнасьці ўнесьці свой даробак у дэмакратызацыю эстонскага грамадзтва і ў стварэньне станоўчага іміджу краіны ў замежжы. Пра гэта паведаміла канцылярыя эстонскага прэзыдэнта. Зазначана, што ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі габрэеў, вугорцаў, немцаў, палякаў, літоўцаў, латышоў ды іншых. Напрыканцы сьпісу названы таксама беларусы.
XS
SM
MD
LG