Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне адбыўся землятрус


БРАТЫСЛАВА, КОШЫЦЭ. Ва ўсходняй Славаччыне сэйсмолягі зафіксавалі нямоцны землятрус — у 3,1 бала паводле шкалы Рыхтэра. Зьвестак пра пашкоджаньні няма. Гэта быў трэці землятрус у Татрах за апошнія два тыдні. Папярэднія два мелі моц—4,6 і 3,6 балу паводле Рыхтэра. Татрскія горы цягнуцца абапал польска-славацкай мяжы. Палякі таксама зафіксавалі сёньня ўначы падземныя штуршкі.
XS
SM
MD
LG