Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША сустрэўся з індыйскімі ўрадоўцамі


НЬЮ-ДЭЛІ. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сустрэўся сёньня з прэм’ер-міністрам Індыі Манмаханам Сінгхам і міністрам абароны гэтай краіны. Перамовы адбыліся пасьля таго, як індыйскі ўрад выказаў жаль з нагоды рашэньня Вашынгтона прадаць зброю Пакістану, улучна з самалётам паветранага назіраньня і супрацьтанкавымі ракетамі. Міністар замежных справаў Індыі зазначыў тады, што продаж зброі будзе мець адмоўны ўплыў на дыялёг паміж Індыяй і Пакістанам і можа закрануць адносіны Індыі са Злучанымі Штатамі.
XS
SM
MD
LG