Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва НАТО і расейскі прадстаўнік пагадзіліся: выбары ва Укаріне павінны быць свабоднымі і справядлівымі


БРУСЭЛЬ. Сёньня адбылася сустрэча кіраўніцтва НАТО з расейскім міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым. Яны падкрэсьлілі, што паўторныя выбары ва Украіне павінны быць свабоднымі і справядлівымі. Генэральны сакратар НАТО Яап дэ Хоп Схэфер раней заклікаў міністраў замежных справаў Альянсу ўзмацніць свой удзел у рамках НАТО ў Аўганістане ды Іраку. Чакаецца, што міністры прымуць плян пабудаваць вайсковае вучылішча каля Багдада, для якога спатрэбяцца 300 выкладчыкаў. У Аўганістане НАТО плянуе павялічыць сваю прысутнасьць, а дзеля гэтага спатрэбяцца дадатковыя войскі. Сёньня Альянс мае 8 тысяч вайскоўцаў навокал Кабула і на поўначы краіны.
XS
SM
MD
LG