Наколькі эфэктыўным ёсьць мэтад лекаваньня ў спэлеалякарні? Спэлеалякарня ўяўляе сабой саляную шахту на глыбіні 40 мэтраў пад зямлёй і памерам ў 20 квадратных мэтраў. Гэта безбактэрыяльны асяродак зь вялікай дозаю тых карысных рэчываў, якія спрыяльна ўплываюць на аздараўленьне хворых.
Раней саляная шахта працавалі толькі ноччу, але цяпер сэансы арганізаваныя й днём. Адмыслоўцы адзначаюць вялікую эфэктыўнасьць гэткай формы лекаваньня, а таму цяпер у саляныя шахты існуе чарга. Аднак днямі Міністэрства аховы здароўя мусіць вырашыць магчымасьць далейшага існаваньня салігорскай спэлеалякарні. Прычыну іхнага магчымага закрыцьця тлумачыць адмыслоўца НІІ пульманалёгіі Ірына Лапцева:
(Лапцева: ) “Эфэктыўнасьць патрабуе фінансаваньня: патрэбна чысьціць сьцены, патрэбная сталая іянізацыя. Спуск і карыстаньне шахтай – гэта дастаткова вялікія грашовыя затраты. Спэлеалякарня пакуль на бюджэтным фінансаваньні. Перавесьці на самаакупнасьць магчыма, але тады патрэбна вельмі добра падтрымліваць статус спэлеалякарні”.
Такім чынам, айчынныя лекары прапагандуюць мэдыкамэнтознае лячэньне хваробы. Прычым у беларускай фармацэўтычнай вытворчасьці адпаведныя прэпараты не прадугледжаныя, а экспартныя мэдыкамэнты ранейшага пакаленьня маюць адмоўны ўплыў на сэрцава-судзінную сыстэму.
Акрамя таго, многія хворыя скардзяцца на тое, што маюць клопаты з пастаноўкай на ўлік у зьвязку з захворваньнем. Праблема зьвязаная з тым, што хворыя на бранхіяльную астму маюць права бясплатнага атрыманьня лекаў, а для дзяржавы гэта вялікія выдаткі. Таму адмыслоўцы-гомэапаты настойваюць на лекаваньні натуральнымі прыроднымі сродкамі, як тое ёсьць, да прыкладу, у салявых шахтах. Пра тое, чаму ўзьнікаюць перашкоды ў гэтай справе, гаворыць сябра грамадзкага аб’яднаньня “Экалягічная культура” Ларыса Архангельская:
(Архангельская: ) “Сучасная афіцыйная мэдыцына баіцца застацца бяз працы – бясхлебіца ў іх будзе – і яны хвалююцца, каб ім не пераступілі дарогу. 70 спэцыялізацыяў у мэдыцыне, 70, і ўсе яны адфутбольваюць гэтага хворага. Мы такія грошы затрачваем на закупку гэтых імпартных лекаў, а яны ж хімічныя, яны ж забіваюць. Таму й сьмяротнасьць у нас высокая. Таму афіцыйнае мэдыцыне трэба ўзяць лепшае з народнай мэдыцыны, таму што яна – старэйшая”.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, штогод ад захворваньня на бранхіяльную астму ў Беларусі паміраюць больш за 200 чалавек.