Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некаторыя ваяўнікі Талібану вырашылі скласьці зброю


КАБУЛ. Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі, што некаторыя ўдзельнікі Талібану выйшлі з імі на кантакт пасьля абвешчанай прапановы аб амністыі. Маёр Марк Макэн сказаў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Кабуле, што ваяўнікі Талібану вырашылі далучыцца да палітычнага працэсу ў іхняй краіне. Амэрыканскі амбасадар Залмай Халілзад на мінулым тыдні пераконваў ваяўнікоў скласьці зброю ўзамен за амністыю.
XS
SM
MD
LG