У офісе высокага прадстаўніка Эўразьвязу падкрэсьліваюць, што пакуль ёсьць толькі прапановы наконт некаторых прозьвішчаў, якія хочуць унесьці ў чорны сьпіс. Афіцыйна вырашана толькі, што гэта будуць “службовыя асобы, якія наўпрост адказныя за фальшаваныя выбары й рэфэрэндум, і хто адказны за грубыя парушэньні правоў чалавека падчас рэпрэсіяў супраць мірных дэманстрантаў”.
Агенцтва “Ройтарз” паведаміла ў гэтым кантэксьце пра старшыню Цэнтарвыбаркаму Лідзію Ярмошыну й камандзіра менскага АМОНу Юрыя Падабеда. Раней газэта “Іnternational Нerald Тribune” паведаміла, што санкцыі чакаюць ня толькі кіраўніцу Цэнтарвыбаркаму, але й старшыню КГБ, намесьніка міністра ўнутраных справаў і кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.
Аднак пасада старшыні КГБ застаецца вакантнай, а кіраўніком адміністрацыі стаў Віктар Шэйман, які быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу раней — разам зь міністрамі спорту ды ўнутраных справаў Юрыем Сіваковым і Ўладзімерам Навумавым, а таксама начальнікам спэцбрыгады ўнутраных войскаў Дзьмітрыем Паўлічэнкам.
Візавая забарона супраць гэтых чатырох чалавек была ўведзеная пасьля дакладу Хрыстаса Пургурыдэса ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы — у дакумэнце гаварылася пра іх мажлівую датычнасьць да зьнікненьняў палітычных апанэнтаў рэжыму.
Раней візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі й дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў уводзіліся Эўразьвязам пасьля выдварэньня эўрапейскіх амбасадараў зь іх рэзыдэнцыяў у Драздах у 1998 годзе. Таксама візавыя забароны дзейнічалі пазьней, падчас канфлікту вакол Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску, супрацоўнікам якой не падаўжалі беларускія візы.