Магілёўская “5+” вырашыла зьвярнуцца да амбасадараў Эўразьвязу з просьбай забараніць уезд у эўрапейскія краіны жыхарам вобласьці, якія парушалі законы падчас парлямэнцкіх выбараў. Для гэтага магілёўцы складаюць адмысловы сьпіс.
Яго чарнавы варыянт адкрываецца прозьвішчам старшыні аблвыканкаму, далей ідуць кіраўнікі й чальцы выбарчых камісіяў, чыноўнікі й службоўцы. Усіх іх дэмакраты абвінавачваюць у фальсыфікацыі выбараў і парушэньні выбарчага заканадаўства, але прыцягнуць іх да адказнасьці ў Беларусі немагчыма, лічыць кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
(Кастусёў: ) “Беспакаранасьць гэтых чыноўнікаў прыводзіць да таго, што яны сябе ўпэўнена адчуваюць. Лічаць, што яму нічога ня будзе, што закон як дышла. І гэтаму трэба ставіць кропку. Зваротам да краінаў Эўразьвязу мы пакажам людзям, што законы трэба выконваць, закон павінен заставацца законам”.
У сьпісе падрабязна тлумачыцца, які артыкул Выбарчага кодэксу чалавек парушыў і якім чынам. На кожнае парушэньне ёсьць дакумэнтальнае пацьверджаньне. Гэта абгрунтаваньне просьбы дэмакратаў да амбасадараў краін Эўразьвязу, гаворыць лідэр рэгіянальнай арганізацыі БСДГ Юрась Новікаў:
(Новікаў: ) “Больш мы ніяк ня можам на іх узьдзейнічаць, акрамя як зьвярнуцца да міжнароднай грамадзкасьці, міжнародных арганізацыяў, каб хоць неяк гэтыя людзі адчувалі, што іх правы таксама абмежаваныя”.
У сьпісе парушальнікаў выбарчага заканадаўства ў Магілёўскай вобласьці цяпер каля сотні чалавек, але рыса не падведзеная, паступаюць зьвесткі зь сельскіх раёнаў, і праца працягваецца.