МАСКВА. Расея пагадзілася сьпісаць 90% запазычанасьці Ірака, якія складаюць 10 млрд. даляраў. Прэм''ер Іяд Аляўі заявіў, што Ірак даверыць Расеі “асноўную ролю” у адбудове Іраку, у тым ліку пры разьмеркаваньні ўрадавых кантрактаў, калі Расея скасуе пазыкі. Расейскія нафтавыя кампаніі спадзяюцца аднавіць праекты, якія былі прыпыненыя пасьля падзеньня рэжыму Садама Гусэйна. Расея таксама мае спадзеў зноў распачаць ваенныя пастаўкі ў Ірак.
На сустрэчы з прэм’ерам Іядам Аляўі Уладзімер Пуцін выказаў сумнеў, што можна правесьці выбары ва ўмовах поўнай акупацыі Ірака іншаземнымі войскамі.
На сустрэчы з прэм’ерам Іядам Аляўі Уладзімер Пуцін выказаў сумнеў, што можна правесьці выбары ва ўмовах поўнай акупацыі Ірака іншаземнымі войскамі.